Еўразвяз замарозіў актывы Цэнтрабанку Расеі на € 23 млрд

Еўразвяз працягвае развіваць палітыку санкцыяў у дачыненні Расейскай Федэрацыі. Еўракамісар у пытаннях юстыцыі Дыд’е Рэйндэрс заявіў, што ЕЗ замарозіў актывы Цэнтрабанку Расеі на € 23 млрд, паведамляе ukrinform.net. Раней ЗША замарозілі актывы расейскага ЦБ на $ 100 млрд.

Еўразвяз. Крыніца: gov.pl

Паводле слоў чыноўніка, краіны ЕЗ таксама замарозілі фізічныя актывы расейцаў, у тым ліку яхты і вілы, прыкладна на € 10 млрд. Пры гэтым Рэйндэрс адзначыў, што замарожаныя ў Еўразвязе 23 млрд – нікчэмна малыя лічбы ў параўнанні са 100 млрд, замарожанымі ЗША.

Акрамя Еўрапейскага Звязу, санкцыі ў дачыненні ЦБ РФ з пачатку сакавіка ўвялі ЗША, Вялікая Брытанія і Японія, што замарозілі рэзервы расейскага Цэнтрабанку ў сваіх нацыянальных валютах.

Нагадаем, што раней Еўразвяз забараніў аперацыі, звязаныя з кіраваннем рэзервамі і актывамі Цэнтрабанку Расеі. Таксама краіны ЕЗ працуюць над шостым пакетам санкцыяў, у які можа ўвайсці эмбарга на расейскія нафтапрадукты.

Hавiны

«Bloomberg»: Эканоміка Расеі перажывае найгоршы спад з 1994 года

10.05.2022 10:02

Раман Лугоўскі belsat.eu


#Беларусь